Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане сілы НАТО памылкова забілі ўрадавых вайскоўцаў


У Аўганістане войскі НАТО памылкова нанесьлі авіяцыйны ўдар па вайскоўцах аўганскіх урадавых войскаў. Пяць салдатаў забітыя, два параненыя.

Інцыдэнт здарыўся ў правінцыі Газьні. Прадстаўнік Міністэрства абароны Аўганістану паддаў крытыцы войскі НАТО і нагадаў, што гэта ня першы такі выпадак.

Прадстаўнік камандаваньня міжнародных сілаў Джозэф Блотц з гэтай нагоды сказаў:

“Я вельмі шкадую і хацеў бы перадаць спачуваньне камандуючага нашымі войскамі генэрала Пэтрэўса сем’ям загіблых і пацярпелых у выніку гэтага трагічнага здарэньня”.

Камандаваньне сілаў кааліцыі пацьвердзіла інфармацыю і паведаміла, што распачало сумеснае расьсьледаваньне з аўганскімі ўладамі.
XS
SM
MD
LG