Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар Штэфан Фюле сустрэнецца з Лукашэнкам і апазыцыяй


Штэфан Фюле

Штэфан Фюле

У часе візыту ў Менск 8—9 ліпеня эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле плянуе сустрэцца з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і прадстаўнікамі апазыцыі.

Заплянаваныя таксама перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, віцэ-прэм'ерам Андрэем Кабяковым, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, супрацоўнікамі амбасадаў, якія працуюць у Менску, а таксама некалькі сустрэчаў з журналістамі.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Беларусі.

21—22 чэрвеня 2009 году зь візытам у Менску знаходзілася камісар Эўрапейскага Зьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Яна таксама сустракалася з Аляксандрам Лукашэнкам і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
XS
SM
MD
LG