Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу сустрэнецца з генэральным сакратаром ААН


Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу, які знаходзіцца зь візытам у ЗША, сёньня наведае штаб-кватэру ААН і сустрэнецца з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

Учора прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў перамовы з ізраільскім прэм’ерам у Белым Доме. Абодва лідэры адмаўлялі наяўнасьць якіх-небудзь праблем у амэрыканска-ізраільскіх адносінах. Абама выказаў спадзяваньне на пачатак прамых перамоваў Ізраілю з палестынцамі на працягу трох месяцаў. Нэтаньягу заявіў, што галоўнай пагрозай для Ізраілю зьяўляецца ядзерная праграма Ірану, і выказаў задавальненьне санкцыямі ЗША супраць Тэгерану.
XS
SM
MD
LG