Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек будзе зноў патрабаваць выдачы Бакіева


Кіргізстан мае намер накіраваць у Беларусь паўторны запыт на экстрадыцыю былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Намесьнік кіраўніка часовага ўраду Азімбек Бекназараў заявіў, што адмова Менску на ранейшы запыт была абумоўленая адсутнасьцю ў Кіргізстане легітымнай улады. Рэфэрэндум, які адбыўся ў канцы чэрвеня, зацьвердзіў Розу Атунбаеву законным прэзыдэнтам краіны.
XS
SM
MD
LG