Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іржы Карас: Ёсьць уяўленьне, якой павінна быць Беларусь


Іржы Карас

Іржы Карас

Ці паўплывае абраньне новага ўраду Чэхіі на дачыненьне гэтай краіны зь Беларусьсю?

Адказваючы на гэтае пытаньне "Свабоды", амбасадар Чэхіі Іржы Карас заявіў:

"Мы будзем працягваць рухацца ў выбраным кірунку. У нас будзе "стары" міністар замежных справаў Карэл Шварцэнбэрг. Нашая зацікаўленасьць у добрых дачыненьнях зь Беларусьсю застаецца. У нас ёсьць сваё ўяўленьне пра тое, якой павінна быць Беларусь, аднак Чэхія ня будзе ўмешвацца ў вашыя ўнутраныя справы".

Іржы Карас таксама паведаміў, што восеньню заплянаваны візыт міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў Чэхію. Мартынаў ўжо атрымаў запрашэньне.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG