Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гаспадарчы суд Менску можа спыніць "Рух наперад"


7 ліпеня Гаспадарчы суд разгледзіць пазоў пра ліквідацыю грамадзкага аб'яднаньня "Рух наперад", якое праводзіць кампанію "Гавары праўду".

Менгарвыканкам дамагаецца ліквідацыі арганізацыі на той падставе, што нібыта "Рух наперад" пры рэгістрацыі пазначыў недакладны юрыдычны адрас.

Прадстаўнікі з такімі абвінавачваньнямі нязгодныя. Яны кажуць, што цкаваньне арганізацыі адбываецца з палітычных прычынаў.

10-га чэрвеня на папярэднім паседжаньні суду прадстаўніца управы юстыцыі Менгарвыканкаму Эмілія Пазьняк пацьвердзіла прэтэнзіі да "Руху наперад" адносна недакладных зьвестак, але пры гэтым не змагла пэўна патлумачыць суду, у чым дакладна вінаватая арганізацыя.

18-га траўня ў офісе "Руху наперад", дзе месьціцца штаб кампаніі "Гавары праўду", а таксама на кватэрах некалькіх дзесяткаў актывістаў прайшлі ператрусы паводле крымінальнай справы аб паведамленьні непраўдзівых зьвестак адносна тавараў і паслугаў. У актывістаў "Гавары праўду" забралі асабістыя грошы, кампутары, аргтэхніку.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце
XS
SM
MD
LG