Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія перасьцерагае Косава


Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч перасьцярог этнічна альбанскія ўлады Косава ад "аднабаковасьці". Выступаючы перад Радай бясьпекі ААН, Тадзіч дадаў, што, калі гвалтоўныя дзеяньні ў рэгіёне працягнуцца, Бялград перагледзіць сваё стаўленьне да знаходжаньня там міжнародных міратворцаў.

На мінулым тыдні невядомыя кінулі дзьве гранаты ў натоўп сэрбскіх пратэстоўцаў у горадзе Косаўска Мітравіца. Адзін чалавек загінуў, 12 атрымалі раненьні.

Міністар замежных спраў самаабвешчанай рэспублікі Косава Скендэр Хісэні сказаў, што Сэрбія павінна спыніць спробы "ўмяшаньня і маніпуляваньня косаўскімі сэрбамі".

Альбанскае насельніцтва Косава, якое складае боолей за 90% у правінцыі, абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі ў 2008 годзе. Міжнародны кантынгент знаходзіцца там з 1999 году, пасьля таго, як было выяўлена, што сэрбскія войскі праводзілі ў правінцыі этнічныя чысткі.
XS
SM
MD
LG