Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт радзіць шукаць замены расейскаму газу


Эўрапарлямэнт заклікае зьменшыць залежнасьць Эўропы ад расейскіх энэрганосьбітаў. У рэзалюцыі аб стратэгіі ў рэгіёне Балтыйскага мора ЭП рэкамэндуе ўдзяляць больш падтрымкі ўсталяваньню ў портах тэрміналаў для звадкаванага газу.

Адначасова дэпутаты пахвалілі высілкі Эўракамісіі для нарошчваньня супрацоўніцтва з Масквой у галінах транспарту, турызму, аховы здароўя, мытнага і памежнага кантролю, а таксама ў энэргетычнай сфэры.

Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту не зьяўляецца забавязальным заканадаўчым актам.
XS
SM
MD
LG