Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама – другі паводле папулярнасьці ў сеціве


Старонка прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў сацыяльным сеціве Facebook сабрала 10 мільёнаў прыхільнікаў. Зь нязначным адрывам яго апярэджвае толькі амэрыканская поп-зорка Лэдзі Гага. Папулярнасьць Лэдзі Гага і Абамы на Facebook стала сусьветным рэкордам сярод жывых асобаў. Большы рэйтынг мае толькі мэмарыяльная старонка Майкла Джэксана, якая сабрала болей за 14 мільёнаў "фанаў".

Згуртаваньне прапрэзыдэнцкіх палітычных актывістаў ЗША "Арганізацыя за Амэрыку" апублікавала з гэтай нагоды падзяку прыхільнікам Абамы і заклікала іх "працягнуць працу для пераменаў у нашай краіне".
XS
SM
MD
LG