Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан лічыць "Менск" важнейшым за Маскву


Баку адкінуў расейскі плян урэгуляваньня канфлікту ў Нагорным Карабаху.

"Нягледзячы на тое, што Расея адыгрывае важную ролю ў гэтым працэсе і расейскі прэзыдэнт прыняў удзел у шэрагу сустрэч (паміж кіраўнікамі Армэніі і Азэрбайджану), прапановы па гэтым пытаньні могуць падаваць толькі сустаршыні "Менскай групы", – гаворыцца ў заяве азэрбайджанскага МЗС.

На трохбаковай нарадзе паміж лідэрамі Армэніі, Азэрбайджану і Расеі ў кулюарах Пецярбурскага эканамічнага форуму расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў новыя прынцыпы мірнага працэсу. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Армэніі Сэрж Сарксян, сустракаючыся ў суботу з дэлегацыяй "Менскай групы" Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.

Самаабвешчаная рэспубліка Нагорны Карабах выйшла са складу Азэрбайджану ў 1991 годзе ў выніку паўстаньня тамтэйшых армянаў. Масква тады выступала ў падтрымку паўстанцаў.

"Менская група" АБСЭ па ўрэгуляваньні канфлікту была створаная ў 1992 годзе. Яе сустаршынямі зьяўляюцца Расея, Францыя і ЗША.
XS
SM
MD
LG