Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не выключае вяртаньня Паўднёвай Асэтыі ў склад Грузіі


"Я ведаю, што ў Грузіі ёсьць многа сілаў, якія хацелі б нармалізацыі і грузінска-расейскіх дачыненьняў, і хацелі б збудаваць супольную будучыню з асэтынскім народам. Трэба рухацца гэтым шляхам. Але ня варта шукаць вырашэньня збоку", – заявіў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін, рэагуючы на пытаньне грузінскага журналіста аб тым, ці зьбіраецца Крэмль спыніць акупацыю грузінскай тэрыторыі.

У панядзелак дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан асудзіла падчас свайго візыту ў Тбілісі "захоп і цяглую акупацыю" грузінскіх тэрыторыяў.
XS
SM
MD
LG