Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што ціск на Іран працягнецца


Выступаючы пасьля сустрэчы ў Белым Доме з прэм'ер-міністрам Ізраіля Беньямінам Нэтаньягу, на якой, сярод іншага, абмяркоўвалася ядзерная праграма Ірану, прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў:

«У выніку напружанай дзейнасьці на міжнародным ўзроўні, мы правялі праз Раду Бясьпекі ААН самыя жосткія санкцыі з усіх, якія існавалі калі-небудзь, супраць Ірану. Акрамя таго, на мінулым тыдні я падпісаў наш ўласны пакет санкцыяў, максымальныя з усіх, якія мы калі-небудзь прымалі. Іншыя краіны бяруць гэта за прыклад, і мы маем намер працягваць аказваць ціск на Іран, каб ён выконваў свае міжнародныя абавязальніцтвы».
XS
SM
MD
LG