Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны літаратурны конкурс да 80-х угодкаў Караткевіча


Уладзімер Караткевіч

Уладзімер Караткевіч

Віцебская філія Саюзу беларускіх пісьменьнікаў запрашае да ўдзелу маладых літаратараў, якія пішуць вершы, эсэ і апавяданьні.

Паводле старшыні філіі Людмілы Сіманёнак, галоўных вызначальных умоваў усяго дзьве: на конкурс прымаюцца творы памерам да 10 друкаваных старонак, і аўтарам мусіць быць менш як 35 гадоў. Дасылаць літаратурныя працы можна на адрас nashkonkurs2010@gmail.com не пазьней за 1 лістапада.

Творы празаікаў зусім не абавязкова мусяць належаць да жанру гістарычнай прозы, у галіне якой імя Уладзімера Караткевіча найбольш шырока вядома. І вершы маладых паэтаў таксама ня мусяць быць насьледаваньнем ягонай паэтычнай традыцыі. Арганізатары кажуць, што гатовыя вітаць творцаў, якія пішуць на любыя тэмы, а пераможцаў чакае вандроўка па караткевіцкіх мясьцінах — у Воршу, на малую радзіму пісьменьніка.

Уладзімер Караткевіч нарадзіўся ў Воршы 26 лістапада 1930 году. Цяпер у будынку, дзе калісьці была радзільня, і дзе прыйшоў на сьвет знакаміты пісьменьнік-зямляк, якраз і месьціцца мэмарыяльны музэй Караткевіча.
XS
SM
MD
LG