Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама выказаўся за перамовы паміж Ізраілем і палестынцамі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама правёў перамовы ў Белым доме з прэм'ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу.

На сустрэчы Барак Абама заявіў Нэтаньягу, што адносіны паміж ЗША і Ізраілем “непарушныя”. Выступаючы пасьля сустрэчы, Абама высока ацаніў тое, што ён назваў рэальным прагрэсам у сэктары Газы. Прэзыдэнт ЗША выказаў спадзяваньне на аднаўленьне Ізраілем прамых перамоваў з палестынцамі.

Абама і Нэтаньягу таксама абмеркавалі ядзерную праграму Ірану. Абама заявіў, што Вашынгтон па-ранейшаму будзе дамагацца ад Тэгерану спыненьня ядзерных распрацовак, а Нэтаньягу заклікаў да больш жорсткіх санкцыяў у адносінах да Ірану.
XS
SM
MD
LG