Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мікрааўтобусы давядзецца плаціць у 2-3 разы больш


У Беларусі стаўкі ўвознага мыта на мікрааўтобусы для фізычных асобаў узрастуць у 2-3 разы пасьля пачатку дзеяньня Мытнага кодэксу Мытнага саюзу.

Намесьнік старшыні дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргей Барысюк паведаміў журналістам:

«Што тычыцца мікрааўтобусаў, пасьля ўступленьня ў сілу Мытнага кодэксу стаўкі павялічваюцца да ставак мыта Адзінага мытнага тарыфу. Гэта ў 2-3 разы болей, чым было раней. Тут дзейнічаюць мноства фактараў».




XS
SM
MD
LG