Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 ліпеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


УДЗЕНЬ...


...пагрыміць і пабліскае, надвячоркам пакрапае. Тэмпэратура: 15 — 24 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Беларуская асацыяцыя журналістаў праводзіць акцыю памяці зьніклага роўна 10 гадоў назад тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага. БАЖ зьвярнуўся да сяброў арганізацыі, да рэдакцыяў сродкаў масавай інфармацыі а 12.00 запаліць сьвечкі ля партрэтаў Завадзкага і памаўчаць 10 хвілін.

“Купалаўскія дні” ў Літаратурным музэі імя Я. Купалы ў Менску. Пачатак а 12.00.

Зьміцер Вайцюшкевіч працягвае выступы на Аршаншчыне: 17.30 — Дом культуры в. Юрцава; 19.00 — ДК в. Дубніцы.

У Віцебску пачынаецца фэстываль “Славянскі базар”.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы ў другім паўфінале Нямеччына гуляе з Гішпаніяй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1633 памёр Леў Сапега, вялікалітоўскі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзеяч.

У 1807 францускі імпэратар Напалеон і расейскі цар Аляксандар І падпісалі гэтак званы Тыльзыцкі мір, адным з вынікаў якога быў адыход Беласточчыны, якая ў 1775-1807 гг. належала да Прусіі, да Расейскай імпэрыі.

У 1860 нарадзіўся аўстрыйскі кампазытар Густаў Малер (пам. 1911).

У 1940 нарадзіўся Рынга Стар, бубнач "Бітлз".

У 2006 памёр брытанскі гітарыст і вакаліст Сыд Барэт, заснавальнік і першы лідэр рок-гурту "Пінк Флойд" (нар. 1946). Барэт пакінуў гурт у 1968, пасьля псыхічнага расстройства, прычыненага злоўжываньнем наркотыкаў. Барэта ў гурце заступіў Дэйвід Гілмар. Музыканты "Пінк Флойд" тады ўсё яшчэ былі далёка ад фэнамэнальнага фінансавага посьпеху і сусьветнай славы, якія прыйшлі да іх пасьля выданьня альбому "The Dark Side of the Moon" у 1973.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень пасьля Купальскай ночы.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: "Новы палітвязень. Дубскага пакаралі годам турмы".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Усё, чаго кранецца ўрад, зьмяняецца ў лайно" — Рынга Стар.

"Я ня думаю, што мяне лёгка вызначыць. У мяне вельмі нетыповая галава. Дый наогул я ня той, кім вы мяне лічыце" — Сыд Барэт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG