Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібане пахаваны духоўны лідэр шыітаў


Сотні тысяч вернікаў сабраліся сёньня ў Бейруце на пахаваньне духоўнага лідэра лібанскіх шыітаў – вялікага аяталы Маххамэда Хусэйна Фадлалаха. У Лібане абвешчаны дзень жалобы, зачыненыя ўнівэрсытэты і школы, не працуюць дзяржаўныя ўстановы.

Фадлалах памёр у нядзелю ва ўзросьце 75 гадоў. Ён лічыўся духоўным настаўнікам радыкальнай антыізраільскай групоўкі “Хезбаллах” з моманту яе заснаваньня ў 1982 годзе. У ЗША ён быў занесены ў сьпісы тэрарыстаў. У апошнія гады Фадлалах прытрымлтваўся больш ўмераных поглядаў.
XS
SM
MD
LG