Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн назваў карупцыю праблемай Аўганістану


Амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн у часе свайго візыту ў Аўганістан заявіў, што апэрацыя сілаў кааліцыі ў Кандагары мае вялізнае значэньне для барацьбы з ваеўнікамі.

“Талібы ведаюць, што Кандагар – гэта ключ да посьпеху альбо паразы, і тое, як завершыцца гэтая апэрацыя, будзе мець вялікі ўплыў на вынік усяго канфлікту”, – сказаў Маккейн.

Сэнатар таксама заявіў, што войскі кааліцыі не павінны пакідаць Аўганістан, пакуль не атрымаюць перамогі. Гаворачы пра іншыя праблемы Аўганістану, Маккейн адзначыў, што галоўная зь іх – карупцыя.
XS
SM
MD
LG