Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытны саюз: “Няма паперкі — няма права”


Ад аўторка Мытны кодэкс Мытнага саюзу «тройкі» набыў сілу на тэрыторыі Беларусі, Казахстану і Расеі. Адпаведнае рашэньне замацаванае ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Мытнага саюзу 5 ліпеня ў Астане. Такім чынам, Беларусь далучылася да пагадненьняў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Казахстану і Расеі ад 1 ліпеня.

Паводле беларускага віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова, «зроблены вельмі сур’ёзны крок наперад адносна таго, што тавары стануць свабодна рухацца на тэрыторыі Мытнага саюза. А гэта створыць умовы для дадатковага прыцягненьня інвэстыцый у краіну. Мы атрымліваем рынак у 170 мільёнаў жыхароў».

Паводле ягоных словаў, «калі дагэтуль на беларуска-расейскай мяжы расейскі бок ажыцьцяўляў мытнае афармленьне і кантроль адносна тавараў з трэціх краінаў па больш чым 11 тысячах 700 пазыцыях, то ад сёньняшняга дня будуць кантралявацца толькі некалькі дзясяткаў пазыцый тавараў, па якіх прадугледжаныя выняткі з рэжыму функцыянаваньня адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюзу». Што патрапіла ў гэтыя «некалькі дзясяткаў пазыцый», улады не паведамляюць. Вядома толькі, што ў выняткі патрапілі нафта і нафтапрадукты, легкавыя аўтамабілі для фізычных асобаў, прадукцыя самалётабудаваньня.

Між тым у Цэнтральным мытным упраўленьні Расеі «Свабодзе» паведамілі, што
Афіцыйныя дакумэнты зь Беларусі пра далучэньне да Мытнага саюзу ў Маскву пакуль не паступалі.
афіцыйныя дакумэнты зь Беларусі пра далучэньне да Мытнага саюзу ў Маскву пакуль не паступалі:

«Пра тое, што ад 1 ліпеня Казахстан у Мытным саюзе, у нас была тэлетайпаграма Фэдэральнай мытнай службы Расеі. Па ідэі, такая ж тэлетайпаграма павінна быць і адносна Беларусі. Але нашы прэзыдэнты заявілі пра далучэньне Беларусі, і таму ад 6 ліпеня гэтыя правілы як бы распаўсюджваюцца і на Беларусь. Але ж вы ведаеце наша жыцьцё: няма паперкі — няма права, ёсьць паперка — калі ласка».

Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка адначасова ачольвае камісію гандлёвай палітыкі і міжнароднага супрацоўніцтва Міжпарлямэнцкай асамблеі краін ЭўрАзЭС. Ён вёў пытаньні фармаваньня Мытнага саюзу на парлямэнцкім роўні. Спадар Карпенка ў размове са «Свабодай» адзначае:

«Мы ж рэальна разумеем, што Беларусь у сілу сваёй структуры эканомікі вымушаная інтэгравацца. Мы павінны шукаць шляхі для прасоўваньня нашых тавараў. І Мытны саюз стварае для гэтага пэўныя ўмовы. Пры гэтым, праўда, ёсьць рознагалосьсі, якія нас не зусім задавальняюць. Гэта — мыта на нафту і нафтапрадукты. У рамках дамоўленасьцяў, якія ўжо існуюць, усе спрэчныя пытаньні павінны вырашацца ў рамках перамоўнага працэсу на розных роўнях. У тым ліку і на роўні кіраўнікоў дзяржаў. У прынцыпе, так і было зроблена. Канечне, мы не атрымалі ўсё, што хацелі б, але пэўныя зрухі ёсьць усё-ткі».

Эканаміст Міхась Залескі кажа: лічыць, што мытны саюз «тройкі» рэальна запрацаваў ад сёньняшняга дня, было б пасьпешліва:

«Яно ж ня так адразу ўсё робіцца. Так, прэзыдэнты дакумэнты падпісалі. Але тыя людзі, якія працуюць на межах, на прадпрыемствах, кіруюцца не Канстытуцыямі і кодэксамі, а інструкцыямі. І таму зараз патрэбна сынхранізаваць інструкцыі на тэрыторыі ўсёй Эўра-Азіі, каб усе працавалі аднолькава. Але калі з расейцамі ў нас крыху больш падабенства і электронныя дакумэнты праходзяць наскрозь, то з казахамі такога няма».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG