Лінкі ўнівэрсальнага доступу


“Сталічная мода”


Вока журналісцкае гэтак настроена, што рэагуе на кожную навіну ў горадзе. Самая апошняя, бадай, — Горадня “пабагацела” на “аўтазакі”. Быў адзін, сталі два. На апошнім масавым мерапрыемстве яны стаялі самавіта побач, для мяне было гэта абсалютна нечакана, што ўспомніліся хутчэй неадпаведныя прымаўкі — “два боты — пара” і “адна галава добра, дзьве —значна лепей”, хлопцы. Зрэшты, прымавак пра павелічэньне парку закратаваных фургонаў яшчэ не прыдумалі хіба. Хаця тэма нескладаная. “Будзеш, браце, бунтаваць —
Будзеш, браце, бунтаваць — “аўтазаку” табе не мінаваць
“аўтазаку” табе не мінаваць”. Або — “чым большы горад, тым лепей з “аўтазакамі”.

У канцы траўня прыяжджаў да нас вельмі вялікі начальнік сталічны, меры бясьпекі былі надзвычайныя, але “аўтазак” дзяжурыў адзін-адзіны, наш стары. Напэўна ж начальства вырашыла пасьля, што для сівога каралеўскага гораду гэта несалідна, не адпавядае абласному статусу. Ня ведаю, чый недагляд быў раней — ці былога “губэрнатара”, якога звольнілі даволі рэзка, ці былога начальніка міліцыі, супраць якога крымінальную справу надрукавалі? Памятаю сцэну: ён праводзіць інструктаж на гэтым месцы — на Савецкай плошчы, а непадалёк цёмна-зялёны “аўтазак” у прыемным чаканьні.

Знаеце, на тыя выбары, калі яшчэ не было рэскрыпту “аб трох тэрмінах”, горад наш выглядаў, мабыць, зусім правінцыйна: не было ў наяўнасьці ніводнага “аўтазаку”, толькі ў сталічных сюжэтах можна было ўбачыць магутныя мазаўскія фургоны, яўна — сьвежую прадукцыю сталічнага аўтазаводу. Ну, а пазьней і нам выдзелілі зь нейкіх абмежаваных фондаў, усяго адзін адшкадавалі, але затое ён — што футбол, што папса сьпявае на плошчы, што ватыканскі прадстаўнік прыедзе ў катэдру — заўжды на дзяжурстве на гарадзкіх вуліцах.


Каровіна малако


І як жа не сказаць яшчэ пра нашых доблесных чорных бэрэтаў? “Адурэлі, адурэлі зусім!..” — паўтараў каржакаваты дзядзька з пакетам малака, якога не прапускалі цераз Савецкую плошчу, ганялі ад аднаго пункту пропуску да другога, але ён фатальна ня меў шанцаў напрасткі трапіць дахаты, бо меў у руках літровы пакет малака. Якую ж, напэўна, асалоду адчувалі зухаватыя ўзброеныя людзі, не даючы праходу пажылому чалавеку, якому шкада было выкінуць “небясьпечнае” малако. Ля аднаго “КПП” я налічыў каля дваццаці чалавек, якія правяралі людзей, торбы або проста дэманстравалі сябе — кукарды, шэўроны ды ўсё астатняе. Выглядалі яны досыць пераможна.

Ну, добра, тут хоць канцэрт бясплатны чакаў: хочаш халяву — цярпі. А я вам раскажу сьвежы прыклад іншы. Мой прыяцель з жонкай набылі квіткі на канцэрт пад дахам, але іх чакаў цэлы ўзвод узброеных людзей, адзін зь якіх зьнячэўку скамандаваў: “рукі ўверх!” майму прыяцелю, што яго вельмі абурыла. Уяўляеце: прыходзяць прыстойныя людзі паслухаць канцэрт, у квітках ні намёку на людзей з кайданкамі і гумовымі друкамі, якія цябе пачынаюць прыніжаць? Ты, атрымліваецца, са сваёй кішэні аплачваеш ня толькі музыкаў, але і ўзброеных людзей, якіх не заказваў. Гэта згубная, хоць і прызабытая, савецкая завядзёнка прадаваць тавар “з нагрузкай” — да чагосьці вартага навязаць табе ў дадатак якуюсьці непатрэбшчыну, якую ніхто добраахвотна не жадае купляць.

Няхай, мой прыяцель прымусіў іх у выніку прасіць прабачэньня, выпадак, канечне, рэдкі. Але які плён? Настрой сапсавалі, час скралі:
Яны ўсё больш адчуваюць сябе гаспадарамі жыцьця, не абслугай, якая жыве на грошы жыхароў гораду, якая павінна бараніць іх ад хуліганаў і розных непрыемнасьцяў, а тымі, хто пануе над намі.
праз міліцэйскія праверкі канцэрт распачаўся на сорак хвілінаў пазьней. “Дзе кніга скаргаў?!” — карціць рытарычна запытацца. Так, гараджане — людзі наіўныя, ім здаецца, што міліцыянты павінны рэагаваць на асобнікаў, якія выглядаюць крыху інакш — у шнарах, “наколках”, п’яныя, у ланцугах, утрапёныя, напрыклад. Але ў нашай рэчаіснасьці інакш. Памятаю: мы з калегамі аднойчы ніяк не маглі трапіць у судовы будынак, дзяжурны сяржант упарта спасылаўся на нейкі загад свайго камандзіра ўзводу, які, быццам бы, забараняў уваход журналістам. Мы яму тлумачылі, што ня служым у іхнім узводзе, і загады старшыны на нас не распаўсюджваюцца. У адказ ён пярэчыў, што ў казарме няма ніякай такой канстытуцыі і тым больш закону аб друку, а загаду камандзіра ён верыць на ўсе сто, бо яму за гэта грошы плацяць…

Так, нам зь імі не дамовіцца, яны ўсё больш адчуваюць сябе гаспадарамі жыцьця, не абслугай, якая жыве на грошы жыхароў гораду, якая павінна бараніць іх ад хуліганаў і розных непрыемнасьцяў, а тымі, хто пануе над намі. Ня важна, што мы ня служым зь імі ў адным ўзводзе і ня ўспорваемся па сыгнале “пад’ём!” у іхняй казарме. Яны для нас “выбілі” дадатковы “аўтазак” і, магчыма, не апошні, “грос-выбары” ж зноўку наперадзе. Так што часова “аўтазакі” на экспарт ня пойдуць, сябе спачатку забясьпечыць трэба, “свая рубашка бліжэ к целу”.
  • 16x9 Image

    Сяргей Астраўцоў

    Нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Менску. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага пэн-цэнтру, выдаў сем кніг прозы і публіцыстыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG