Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран гатовы аднавіць перамовы, але з умовамі


Іран заявіў, што гатовы да аднаўленьня перамоваў з шасьцю асноўнымі дзяржавамі пра сваю ядзерную праграму. Прадстаўнік іранскага ўраду Саід Джалілі накіраваў сёньня ліст вярхоўнаму прадстаўніку Эўразьвязу па міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Джалілі піша, што перамовы могуць аднавіцца 1 верасьня – калі "шасьцёрка" (Расея, ЗША, Брытанія, Кітай, Францыя і Нямеччына) пагодзіцца выканаць шэраг умоваў, адна зь якіх – "выказаць сваё стаўленьне да ядзернай праграмы Ізраілю".
XS
SM
MD
LG