Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустракаецца з Нэтаньягу


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца сёньня ў Вашынгтоне з прэм'ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу. Асноўная тэма сустрэчы – магчымасьць аднавіць палестынска-ізраільскія мірныя перамовы.

Напярэдадні візыту Нэтаньягу Ізраіль паведаміў, што будзе прапускаць больш грузаў у сэктар Газы. Як чакаецца, абодва лідэры таксама абмяркуюць ядзерную праграму Ірану. Апошнім часам у ізраільска-амэрыканскіх адносінах адчуваецца пэўнае напружаньне з-за пашырэньня ізраільскіх паселішчаў ва Ўсходнім Ерусаліме. Палестынцы называюць спыненьне будаўніцтва паселішчаў галоўнай умовай аднаўленьня мірных перамоваў.
XS
SM
MD
LG