Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле прэм’ера, першыя партыі кітайскага абсталяваньня для цэмэнтных заводаў, закупленыя з выкарыстаньне кітайскай крэдытнай лініі, дрэнныя – абсталяваньне нефарбаванае, нячышчанае і наогул няякаснае.

Як падае БелаПАН, Сяргей Сідорскі запатрабаваў ад Мінбудархітэктуры узмацніць кантроль за якасьцю кітайскага абсталяваньня, якое паступае ў межах сумеснага з Кітаем праекту па мадэрнізацыі цэмэнтных заводаў Беларусі. Пра гэта кіраўнік ураду заявіў на пасяджэньні прэзыдыюму Саўміну ў Менску 6 ліпеня.

"Прыйшло першае абсталяваньне. Яно нефарбаванае, нячышчанае, ёсьць праблемы па яго якасьці. Мяне гэта насьцярожвае", — заявіў Сідорскі.

У сваю чаргу, міністар архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязьнёў адзначыў, што "дасягнута дамоўленасьць з кітайскай кампаніяй Citic аб узмацненьні кантролю за якасьцю абсталяваньня, якое пастаўляецца, і недапушчэньні паставак няякаснага абсталяваньня".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG