Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Сябры БРСМ правялі каля Камароўскага рынку акцыю супраць расейскага тэлеканалу НТВ.

Удзельнікаў акцыі было ня больш за дзесяць. Яны паставілі на плошчы ля ўваходу на Камароўскі рынак тэлевізар, туалетную паперу, селі на канапу і распырсквалі асьвяжальнік паветра.

Адзін з удзельнікаў акцыі праз мэгафон крычаў, што тэлеканал НТВ сьмярдзіць, бо заўсёды падае хлусьню. Ён заклікаў мінакоў далучыцца да гэтай акцыі.

Сябры БРСМ шукалі ў натоўпе людзей сталага веку і апэлявалі да іх. Але раптам атрымалі адпор. Людзі пачалі выказваць сваю салідарнасьць з каналам НТВ і казалі, што гэта адзіны канал, дзе можна атрымаць праўдзівую інфармацыю. Людзі абвінавачвалі сяброў БРСМ у тым, што яны абслугоўваюць Лукашэнку. Таксама людзі абвінавацілі беларускія тэлеканалы ў ілжывай інфармацыі.

Апытаныя ўдзельнікі акцыі сказалі, што не глядзелі фільм "Хросны Бацька". Таксама яны сказалі, што акцыя дазволена менскімі ўладамі.

Прадстаўнік Менгарвыканкаму не адказаў на пытаньне Радыё Свабода, ці бралі ва ўладаў дазвол на акцыю сябры БРСМ. Маўляў, вельмі шмат дазволаў і ўсе іх запомніць немагчыма.

Актывіты БРСМ асьвяжаюць паветра ад "пахаў НТВ"


Мінакі чытаюць інструкцыю як глядзець канал НТВ паводле БРСМ

Сродкі для прагляду НТВ


Міліцыянты спакойна сочаць за акцыяй

Марлевыя павязкы для прагляду НТВ

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG