Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
"Тэзісы да стратэгіі перамогі" – так называецца дакумэнт , які сёньня прыняла за аснову Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў сакратар ЦК партыі "Справядлівы сьвет" Валеры Ўхналёў.

Ён сказаў, што гэта стратэгія выходзіць за межы аб'яднаных дэмсілаў: "Мы канчаткова дапрацуем яе дзесьці 20-21 ліпеня, пасьля чаго прапануем усім дэмакратычным сілам Беларусі – партыям, рухам, прафсаюзам і г.д. -- для рэалізацыі – сказаў Валеры Ўхналёў. – Мы сыходзім з таго, што пакуль няма адзінага кандыдата і невядома ці будзе ён наагул. І таму ў гэтай сытуацыі "Стратэгія перамогі" можа стаць стрыжнем, вакол якога аб'яднаюцца ўсе дэмакратычныя сілы краіны".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG