Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перастаў працаваць сайт незалежнай газэты "Витебский курьер"


Пра гэта рэдакцыя даведалася сёньня ўраньні. На думку адной з заснавальніц выданьня Вольгі Карач, гэта можа быць зьвязана з апошнімі зьменамі ў заканадаўстве наконт карыстаньня інтэрнэтам.

На думку спадарыні Карач, сайт "Витебского курьера" маглі скасаваць, бо ён не праходзіў дзяржаўную рэгістрацыю. Аднак ніякага папярэджаньня пра скасаваньне не было. Рэдакцыя газэты таксама яшчэ не зьвярталася па афіцыйныя тлумачэньні.

Пра тое, што "старонка ня знойдзена", інтэрнэт-карыстальнікі пачалі паведамляць у рэдакцыю праз тэлефон. На сайце грамадзянскай кампаніі "Наш дом" заснавальнікі "Витебского курьера" прапануюць ахвотным наведваць старонку незалежнай газэты на сайтах Twitter.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG