Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь за "Эўрапейскую адукацыю"


Сёньня сябры "Маладога фронту" распачынаюць кампанію "Эўрапейская адукацыя".

Паводле арганізатараў, яна павінна паспрыяць інтэграваньню Беларусі ў агульнаэўрапейскую адукацыйную прастору праз далучэньне да Балёнскага працэсу.


"Апошнім часам з вуснаў беларускіх чыноўнікаў мы шмат чуем пра неабходнасьць далучэньня Беларусі да Балёнскага працэсу. Такія размовы і нават пэўныя захады ўжо мелі месца ў 2003 годзе. На жаль, да рэальных і незваротных зьменаў справа не дайшла", — сказаў прэс-службе "Маладога фронту" адзін з ініцыятараў кампаніі Аляксей Валабуеў. — "Мы ня хочам паўтору сцэнару сямігадовай даўніны і вырашылі ініцыяваць своеасаблівы кантроль за дадзенай сытуацыяй. Да таго ж, як паказвае досьвед, улады вельмі часта вымушаны прыслухоўвацца да канструктыўнага і актыўнага голасу грамадзкасьці. Гэта тая ініцыятыва, якую падтрымае ня толькі абсалютная большасьць моладзевых арганізацый, але ж і абсалютная большасьць усёй беларускай моладзі".

Пра навіны кампаніі можна даведацца на сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG