Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Далай-ламу 75 гадоў


Духоўнаму лідэру будыстаў Тыбэту Далай-ламу XIV споўнілася 75 гадоў. Сёньня ён зьвярнуўся да сваіх пасьлядоўнікаў у храме ў індыйскім паселішчы Маклеод-Гандж, дзе ён жыве ад 1959 году, калі быў вымушаны пакінуць Кітай пасьля паразы паўстаньня тібэтцаў. Онлайн-рэпартаж з урачыстасьцяў вядзецца на сайце http://dalailama.com/live. Далай-лама дабіваецца шырокай аўтаноміі Тыбэту ў рамках Кітаю.
XS
SM
MD
LG