Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі створаць сьпіс абмежаванага доступу да інтэрнэту


Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце і Міністэрства сувязі пастановай N4/11 зацьвердзілі парадак абмежаваньня доступу да інтэрнэту.

Як падае “Интерфакс-Запад”, пастановай усталяваны парадак абмежаваньня доступу карыстальнікаў да інфармацыі, забароненай да распаўсюджваньня законамі Беларусі. У прыватнасьці, гэта тычыцца інфармацыі, накіраванай на ажыцьцяўленьне экстрэмісцкай дзейнасьці, незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаваньняў і псыхатропных рэчываў, садзеяньне незаконнай міграцыі і гандлю людзьмі; распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў, а таксама прапаганды гвалту і жорсткасьці.

У той жа час доступ для органаў якія ажыцьцяўляюць апэратыўна-вышуковую дзейнасьць, органаў пракуратуры і папярэдняга расьсьледаваньня, органаў КДК, падатковых органаў, судоў, а таксама іншых органаў і арганізацыяў, паводле пастановы, не абмяжоўваецца.

Пастаўшчыкі інтэрнет-паслуг будуць абмяжоўваць доступ у інтэрнэт на падставе сьпісу абмежаванага доступу, які складаецца Дзяржаўнай інспэкцыяй па электрасувязі Міністэрства сувязі, і сьпісу абмежаванага доступу, які складаецца самім пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг.

Пастаўшчыкі інтэрнэт паслуг будуць абавязаныя штодзень правяраць актуальнасьць сьпісу абмежаванага доступу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG