Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францускі парлямэнт абмяркуе забарону нікабаў


Францускі парлямэнт сёньня пачне абмяркоўваць законапраект аб забароне публічнага нашэньня буркі і нікаба – традыцыйнага жаночага ісламскага адзеньня, якое закрывае твар. Прыхільнікі такога рашэньня заяўляюць, што гэтае адзеньне парушае францускія ідэалы сьвецкай дзяржавы і гендэрнага раўнапраўя. Апанэнты кажуць, што толькі мізэрная меншасьць ісламскіх жанчын носіць нікабы, таму забарона стане абмежаваньнем свабоды асобы. У Францыі жыве 5 мільёнаў мусульман – гэта найбольшая мусульманская супольнасьць у краінах Эўропы.
XS
SM
MD
LG