Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэнецца з Нэтаньягу


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэнецца сёньня ў Вашынгтоне з прэм'ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу. Асноўная мэта перамоваў – аднавіць палестынска-ізраільскія мірныя перамовы. Напярэдадні візыту Ізраіль паведаміў, што можа прапускаць больш грузаў у сэктар Газы. Як чакаецца, абодва лідэры таксама абмяркуюць ядзерную праграму Ірану. Апошнім часам у ізраільска-амэрыканскіх адносінах адчуваецца пэўнае напружаньне з-за пашырэньня ізраільскіх паселішчаў ва Ўсходнім Ерусаліме
XS
SM
MD
LG