Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадор пагражае калюмбійскаму прэзыдэнту арыштам


Прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа заявіў, што, калі новаабраны калюмбійскі лідэр Хуан Мануэль Сантас вырашыць наведаць Эквадор, ён можа быць арыштаваны. Карэа патлумачыў, што ордэр на арышт Сантаса ў сувязі з бамбаваньнем у 2008 годзе базаў калюмбійскіх паўстанцаў у Эквадоры ўсё яшчэ дзейнічае. Цяперашні прэзыдэнт Калюмбіі быў тады міністрам абароны.

Карэа сказаў, што эквадорскі суд асобна разгледзіць гэтае пытаньне ў выпадку, калі кіраўнік Калюмбіі наважыцца наведаць Эквадор, але падкрэсьліў, што "злачынства было ўчынена".
XS
SM
MD
LG