Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан хоча ў Мытны саюз


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева "поўніцца рашучасьцю ўступіць у Мытны саюз" Расеі, Беларусі і Казахстану. Выступаючы на саміце краінаў Эўраазіяцкай эканамічнай судружнасьці ў Астане, Атунбаева таксама падтрымала стварэньне антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.

Аглядальнікі, аднак, адзначаюць, што членства Кіргізстану ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі робіць немагчымым далучэньне Бішкеку да адзінай мытнай прасторы "тройкі" – з-за высокіх імпартных мытаў саюзу.
XS
SM
MD
LG