Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басьнійскі экс-прэзыдэнт змагаецца супраць экстрадыцыі ў Сэрбію


Былы прэзыдэнт Босьніі і Герцагавіны Эюп Ганіч заявіў, што ў Сэрбіі яму ня будзе забясьпечаны справядлівы судовы працэс. Заява прагучала ў Лёндане на судовым слуханьні аб экстрадыцыі Ганіча ў Сэрбію паводле абвінавачаньняў у ваенных злачынствах.

Лёнданская паліцыя арыштавала 64-гадовага экс-прэзыдэнта 1 сакавіка на сэрбскі пазоў аб экстрадыцыі, але затым адпусьціла пад заклад. Сярод іншага Ганічу закідаецца арганізацыя нападу на сэрбскую транспартную калёну, якая пакідала сталіцу Босьніі Сараева ў 1992 годзе. Абвінавачаны сваёй віны не прызнае.

Цягам грамадзянскай вайны ў Босьніі на пачатку 1990-х паміж сэрбскім, харвацкім і мусульманскім насельніцтвам загінула каля 200 тысяч чалавек. Прынамсі палова зь іх былі цывільнымі жыхарамі, болей за 2 мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG