Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі прэм'ер сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША


Прэм'ер-міністар Ізраілю мае сёньня сустрэцца ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Кіраўнікі дзьвюх краін абмяркуюць узнаўленьне мірнага працэсу на Блізкім Усходзе, паслабленьне ізраільскай блякады Газы і іранскую ядзерную праграму. Напярэдадні міністар абароны Ізраілю Эхуд Барак сустрэўся ў Ерусаліме з прэм'ер-міністрам Палестынскай аўтаноміі Салямам Фаядам.

Гэта – першая за апошнія месяцы ізраільска-палестынская сустрэча на такім высокім узроўні. Яна прайшла ў кантэксьце плянаванага аднаўленьня наўпроставых двухбаковых перамоў аб мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG