Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі перамог на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле канчатковага падліку галасоў, за Камароўскага, які рэпрэзэнтаваў партыю "Грамадзянская плятформа", што выступае ў падтрымку інтарэсаў бізнэсу, выказалася 53,01% выбарцаў. Ягоны супернік ад кансэрватыўнай партыі "Права і справядлівасьць" Яраслаў Качынскі набраў 46,99%.

Датэрміновыя выбары ў нядзелю былі праведзеныя з-за гібелі папярэдняга прэзыдэнта Леха Качынскага, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.
XS
SM
MD
LG