Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягам паўгоду ў сьвеце забілі 59 журналістаў


Паводле арганізацыі Press Emblem Campaign колькасьць журналістаў, якія загінулі з-за сваёй прафэсійнай дзейнасьці, павялічылася на 10%.

Самай небясьпечнай краінай для журналістаў стаў Гандурас. Там загінулі 8 чалавек. У Пакістане — 6. У Нігерыі і Філіпінах па чатыры журналісты ў кожнай.

Самы небясьпечным месцам застаецца Лацінская Амэрыка, дзе ад пачатку году загінулі 24 журналісты. У азіяцкіх краінах — 14.

Press Emblem Campaign зьвяртае ўвагу на тое, што колькасьць забітых прадстаўнікоў СМІ ў апошнія гады павялічваецца.
XS
SM
MD
LG