ТО ВОБЛАЧНА...
...то сонечна, ды з маланкамі і дажджамі. Тэмпэратура: 18 — 25 °С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Доме прэсы ў Менску прэзэнтацыя кнігі Юр’я Бохана "Ваяры Грунвальдзкай бітвы". Пачатак аб 11.00.
Зьміцер Вайцюшкевіч выступае ў Заслаўі Менскага раёну, дзе возьме ўдзел у сьвяткаваньні Купальля. Выступ распачнецца а 21.00 на Цэнтральнай плошчы гораду.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца з прэм’ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу ў Вашынгтоне.
Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч наведвае Чарнагорыю.
На футбольным чэмпіянаце сьвету ў Паўднёвай Афрыцы Нідэрлянды гуляюць з Уругваем у першым паўфінале.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1785 Кангрэс ЗША пастанавіў назваць амэрыканскую валюту далярам.
У 1851 нарадзіўся беларускі паэт Янка Лучына (пам. 1897).
У 1887 у Віцебску нарадзіўся сусьветна вядомы мастак габрэйскага паходжаньня Марк Шагал (пам. 1985).
У 1935 нарадзіўся цяперашні духоўны лідэр Тыбэту Далай-лама ХІV.
У 1962 памёр амэрыканскі пісьменьнік Уільям Фолкнэр (нар. 1897), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1949.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Сусьветны дзень пацалунку.
Дзень дзяржаўнасьці ў Літве (6 ліпеня 1253 адбылася каранацыя Міндоўга).
Дзень сталіцы Казахстану — Астаны. Дзень нараджэньня прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.
Дзень памяці Яна Гуса — дзяржаўнае сьвята Чэхіі. 6 чэрвеня 1415 году вялікі чэскі рэлігійны прапаведнік і рэфарматар Ян Гус быў спалены Каталіцкай царквою за ерась.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: "Мы вырашылі перазагрузіць амэрыканска-расейскія адносіны".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Факты і праўда насамрэч ня маюць шмат супольнага адно з адным".
Уільям Фолкнэр