Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камароўскі афіцыйна названы пераможцам выбараў у Польшчы


Паводле Дзяржаўнай выбарчай камісіі, у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў за Браніслава Камароўскага прагаласавалі 53,01 працэнта выбарнікаў, за Яраслава Качынскага – 46,99 працэнта.

Яўка на выбарах склала 55,31 працэнта. За Камароўскага аддалі галасы 8.933.887 палякаў, за Качынскага – 7.919.134.

У аўторак, 6 ліпеня, у Каралеўскім замку ў Варшаве пройдзе ўрачыстасьць уручэньня новаабранаму прэзыдэнту пастановы Дзяржаўнай выбарчай камісіі аб выбары прэзыдэнта Польшчы.

Новы польскі прэзыдэнт прыме прысягу, праўдападобна, толькі празь месяц. Вярхоўны суд Польшчы мае месячны тэрмін на разгляд магчымых выбарчых пратэстаў.
XS
SM
MD
LG