Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аэрапорты ФРГ, Брытаніі, ААЭ не запраўляюць іранскіх самалётаў


Прадстаўнік Асацыяцыі авіякампаніяў Ірану Мэхдзі Аліяры заявіў, што аэрапорты Нямеччыны, Вялікай Брытаніі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адмовіліся запраўляць іранскія пасажырскія самалёты з прычыны аднабаковых санкцыяў ЗША супраць Ірану.

Паводле Мэхдзі Аліяры, адмова запраўляць самалёты перадусім тычыцца нацыянальнай авіякамапніі "Іран Эйр", а таксама буйных прыватных кампаніяў, якія ажыцьцяўляюць шэраг рэйсаў у Эўропу.

На мінулым тыдні прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон аб санкцыях супраць Ірану ў зьвязку з тым, што Тэгеран адмаўляецца спыніць сваю ядзерную праграму.
XS
SM
MD
LG