Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскі прэм'ер заклікаў да барацьбы з тэрарыстамі


Прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані заклікаў усе палітычныя партыі і рэлігійных лідэраў краіны дапамагчы ўладам у барацьбе з ісламісцкімі экстрэмістамі. Выступаючы ў Ісламабадзе на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных уладаў і ўрадавымі чыноўнікамі, Юсуф Гілані прапанаваў правесьці агульнанацыянальную канфэрэнцыю для выпрацоўкі агульнай стратэгіі ў барацьбе з тэрарызмам.

У мінулы чацьвер у выніку двух выбухаў, ажыцьцёўленых сьмяротнікамі каля суфійскай сьвятыні ў горадзе Лахоры загінулі як найменей 42 чалавекі і 175 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG