Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыліся ізраільска-палестынскія перамовы


Міністар абароны Ізраілю Эхуд Барак сустрэўся ў Ерусаліме з прэм'ер-міністрам Палестынскай аўтаноміі Салямам Фаядам. Ніякіх сумесных заяваў не было. У нядзелю канцылярыя Барака паведаміла, што будуць абмяркоўвацца розныя пытаньні двухбаковых стасункаў.

Гэта – першая за апошнія месяцы ізраільска-палестынская сустрэча на такім высокім узроўні. Яна адбылася напярэдадні перамоваў прэм'ер-міністра Ізраілю Бэньяміна Нэтаньягу з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам, якія адбудуцца ў аўторак у Вашынгтоне.
XS
SM
MD
LG