Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Косаве паранены сэрбскі палітык


У Косаве ў выніку ўзброенага нападу паранены мясцовы палітык, прадстаўнік сэрбскай меншыні Петар Мілеціч. Невядомы стрэліў у Мілеціча ля ягонага дому ў горадзе Мітравіца. Мілеціч – адзін зь дзесяці дэпутатаў, якія прадстаўляюць сэрбаў у парлямэнце Косава.

Сытуацыя ў сэрбскіх раёнах Косава апошнімі днямі зноў абвастрылася. У пятніцу ў выніку выбуху на мітынгу сэрбаў у Мітравіцы адзін чалавек загінуў, некалькі былі параненыя.
XS
SM
MD
LG