Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: ЗША ніколі не пагодзяцца з акупацыяй грузінскіх тэрыторыяў


Злучаныя Штаты ніколі не пагодзяцца з акупацыяй Расеяй грузінскіх тэрыторыяў – самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Такую заяву зрабіла дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан у часе візыту ў Тбілісі. На сустрэчы з грузінскімі жанчынамі-грамадзянскімі актывісткамі Клінтан адзначыла прагрэс Грузіі ў разьвіцьці дэмакратыі. Сёньня ж дзяржсакратарка ЗША мае перамовы з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

У Тбілісі Клінтан завяршае сваю паездку па краінах Усходняй Эўропы і Каўказу, у часе якой яна наведала Ўкраіну, Польшчу, Азэрбайджан і Армэнію.
XS
SM
MD
LG