Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква гатовая падтрымаць Кіргізстан


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў пра гатовасьць Масквы аказаць падтрымку Кіргізстану. На сустрэчы ў Астане з прэзыдэнтам Кіргізстану Розай Атунбаевай Мядзьведзеў заклікаў абараняць кіргіскіх грамадзянаў незалежна ад іх нацыянальнасьці. Атунбаева падзякавала Мядзьведзеву за падтрымку і сказала, што, нягледзячы на цяперашняе адноснае зацішша, у Кіргізстане захоўваецца небясьпека новых успышак гвалту.

У выніку нядаўніх міжэтнічных непарадкаў у Кіргізстане загінулі каля 300 чалавек. Зрынуты былы прэзыдэнт Курманбек Бакіеў хаваецца ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG