Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенкамат укапаў слуп ганьбы для прызыўнікоў у афіцыйным выданьні


Прозьвішчы магілёўскіх рэкрутаў, якія ўхіляюцца ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу, пачалі друкаваць у газэце Магілёўскага гарвыканкаму "Веснік Магілёва". Днямі афіцыйнае выданьне ў рубрыцы "Ганьба" апублікавала сьпіс 28 такіх прызыўнікоў.

Як вынікае з публікацыі, толькі чатыры зь іх пакараныя. Матэрыялы па астатніх прызыўніках яшчэ разглядаюцца. Хто разглядае гэтыя матэрыялы — суд альбо ваенкамат — не паведамляецца. У публікацыі не называюцца й прычыны, дзеля якіх хлопцы адмаўляюцца служыць у войску.

"У кожнага ёсьць свае прычыны, каб адмаўляцца служыць у войску. Прызыўнікі маюць права бараніць сваю пазыцыю. Абнародаваньне іх імёнаў парушае іх права на прэзумпцыю невінаватасьці, бо як можна вінаваціць людзей у зьдзяйсьненьні злачынства без пастановы кампэтэнтнага органу на прызнаньне віны?" — камэнтуе публікацыю магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын.

Зьвесткі аб прызыўніках-ухілістах даў афіцыйнаму выданьню гарадзкі вайсковы камісарыят. Што да пакараньня чатырох прызыўнікоў, то іх аштрафавалі. Двух —на сорак базавых велічыняў, яшчэ двух — на семдзесят.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG