Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кітаі асудзілі амэрыканскага геоляга


Суд у Кітаі вырак амэрыканскага геоляга да васьмі гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў пошуку і перадачы замежнай выведцы інфармацыі пра кітайскую нафтавую прамысловасьць.

Народжаны ў Кітаі грамадзянін ЗША Цзю Фэнь быў арыштаваны два з паловай гады таму. Кітайскіх уладаў насьцярожыў той факт, што геоляг спрабаваў арганізаваць куплю падрабязнай камэрцыйнай базы зьвестак пра нафтавую прамысловасьць Кітаю для амэрыканскай кампаніі, у якой працаваў. Associated Press са спасылкай на адваката асуджанага паведамляе, што ў часе зьняволеньня яго шматкроць катавалі.
XS
SM
MD
LG