Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб'ядналіся латыскія нацыяналістычныя партыі


У Латвіі адбыўся ўстаноўчы сход новага палітычнага аб'яднаньня нацыяналістычнага кірунку. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Міхаіл Бомбін. Сярод задачаў новага аб'яднаньня – адраджэньне "латыскай Латвіі", ліквідацыя наступстваў апошняй акупацыі, перавод усіх школаў на латыскую мову навучаньня.

На зьезьдзе адбылося аб'яднаньне дзьвюх партыяў – "Айчыне і свабодзе" і "Ўсе – Латвіі!". Такім чынам нацыяналісты мяркуюць пераадолець 5-працэнтны бар'ер на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку сёлета.
XS
SM
MD
LG