Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў: у СГА члены Мытнага зьвязу пойдуць разам


Пра гэта ў Астане заявіў прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Таксама і першы намесьнік старшыні ўраду Расеі Ігар Шувалаў патлумачыў журналістам, што адзіная перамоўная група, створаная ў 2009 годзе, працягвае перамовы з ЗША і ЭЗ.

Заяву Назарбаева цытуе БЕЛТА:

"Адной з галоўных мэтаў працы, якая праводзіцца ў рамках ЕўрАзЭС, безумоўна, зьяўляецца ўмацаваньне пазыцый дзяржаў-членаў супольнасьці ў міжнародных гандлёвых дачыненьнях. У гэтым кантэксьце мы станоўча ацэньваем працу адзінай перамоўнай дэлегацыі, якая забясьпечвае працэс уступленьня дзяржаў-членаў Мытнага зьвязу на кансалідаваных умовах, як мы раней і дамаўляліся ".

Пазьней першы намесьнік старшыні ўраду Расіі Ігар Шувалаў патлумачыў журналістам, што "адзіная перамоўная група, створаная ў 2009 годзе, працягвае перамовы з ЗША, ЭЗ, іншымі гандлёвымі партнэрамі па ўзгадненьні адзіных пазыцый для ўступленьня ў СГА".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG