Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За паўгоду ў сьвеце загінулі 59 журналістаў


59 журналістаў загінулі ў розных краінах сьвету ў першай палове гэтага году пры выкананьні службовых абавязкаў. Пра гэта паведаміла сёньня міжнародная няўрадавая арганізацыя Press Emblem Campaign (PEC).

Паводле генэральнага сакратара арганізацыі, якая базуецца ў Швайцарыі, Блеза Лемпэна, найболей супрацоўнікаў СМІ – дзевяць – загінулі ў Мэксыцы. Сярод іншых найболей небясьпечных для журналістаў краінаў – Гандурас, Пакістан, Нігерыя і Філіпіны.
XS
SM
MD
LG